воскресенье, 31 июля 2011 г.

Летні адпачынак


Летні дом адпачынку для выхаванцаў дзіцячых дамоў пачаў працаваць у вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці на базе прыхода Раства Прасвятой Багародзіцы.

«Мы даўно супрацоўнічаем з Бабруйскім дзіцячым домам і бяром на аздараўленне дзяцей перыядычна, — паведаміў БелаПАН настаяцель Свята-Пакроўскага храма Кіраўска іерэй Дзімітрый Первій. — Дагэтуль у нас не было сваёй базы, і мы іх вывозілі на турбазы, у лагеры адпачынку, неяк дамаўляліся. Зараз ніхто не хоча браць дзяцей: прыватныя структуры зарабляюць грошы, а з дзяржаўнымі цяжка дамовіцца. Таму гэтым летам мы вырашылі пабудаваць свой летні дом для дзяцей-сірот».

Першая змена для 10 выхаванцаў Бабруйскага дзетдома пачалася 18 ліпеня і закончыцца 14 жніўня. Затым іх зменяць дзеці з дзіцячага дома ў вёсцы Ляўковічы Кіраўскага раёна. Адбор выхаванцаў у летні дом адпачынку пры царкве праводзіць адміністрацыя дзіцячых выхаваўчых устаноў. Падчас адпачынку для дзяцей арганізуюць спартыўныя мерапрыемствы, экскурсіі, паломніцкія паездкі па храмах Кіраўскага раёна, у Баркалабаўскі манастыр, наведванне месца масавага расстрэлу мірных жыхароў у вёсцы Боркі ў 1942 годзе.

«Мы плануем працягваць гэту працу і весці перамовы, каб за зіму ўзяць участак большы — не толькі на тэрыторыі прыхода. Хочам стварыць там сапраўдны лагер — з летнімі домікамі, інфраструктурай. І ўзяць дзяцей больш — на першы час чалавек 30–40», — паведаміў айцец Дзімітрый. Ён сказаў словы ўдзячнасці расійскаму мецэнату Вячаславу Заранкову, кіраўніку савета дырэктараў холдынгу «Эталон-ЛенспецСМУ».

Побач з часовым храмам Раства Прасвятой Багародзіцы, у якім 23 ліпеня прайшла першая служба, таксама дзякуючы мецэнатам аднаўляецца пастаянны — пабудаваны ў ХVI стагоддзі і разбураны ў 1942 годзе атрадам эстонскіх карнікаў. «Плануем на прастольнае свята 21 верасня 2012 адслужыць Боскую літургію ў адноўленым храме», — паведаміў айцец Дзімітрый.
© www.nn.by

Я не змог не праехаць 200км дзеля магчымасьці правесьці некалькі дзён сярод гэтых дзяцей..
Калі я прыехаў, я пачуў наступную гісторыю: "Хтосьці з тутэйшых жыхароў наскардзіўся ў райана, што дзеці жывуць як у канцлагеры. Од туль патылефанавалі, сказалі каб дзеці былі сабраныя цягам адной гадзіны, прыехалі і забралі іх.. Некаторыя пакінулі свае рэчы бо не пасьпелі скласьці іх."

Мне цяжка штосьці дадаць да гэтэх слоў...

Комментариев нет:

Отправить комментарий